Skip to main content

Прызначаны два ганаровыя канонікі Гродзенскага капітула

kanoniki 123 верасня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў двух новых ганаровых канонікаў катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра.

Новымі канонікамі сталі кс. д-р Раман Рачко, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і дырэктар Рэлігійнай місіi “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі, і кс. д-р Здзіслаў Вэдэр SDB, які апошнія два гады быў духоўным айцом у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

kanoniki 3

kanoniki 2

Пра прызначэнні было аб’яўлена ў дзень інаўгурацыі новага навучальнага года ў гродзенскай семінарыі. Надаючы святарам ганаровы тытул, біскуп Аляксандр Кашкевіч жадае падзякаваць ім за штодзённае адданае служэнне ў дыяцэзіі.

Кс. Юрый Марціновіч