Skip to main content

Душпастырства моладзі „OPEN” распачало чарговы год фармацыі і чакае новых удзельнікаў

open sustreczy 17 верасня Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Гродна “OPEN” урачыста распачало 12-ы год сваёй дзейнасці. Пасля вакацыйнага перыяду зноў пачаліся сустрэчы моладзі.

На першай сустрэчы, якую ўзначаліў душпастыр моладзі кс. Антоні Грэмза, члены душпастырства пазнаёміліся з новымі ўдзельнікамі, якія прыехалі ў Гродна на вучобу. Маладыя людзі падзяліліся тым, як прайшло лета, вырашылі арганізацыйныя пытанні і супольна вызначылі планы на будучыню.

Перад душпастырствам чарговы фармацыйны год. Яшчэ не позна стаць яго членам, бо, як кажа сама назва „OPEN”, душпастырства адкрыта на кожнага маладога чалавека, які жадае пазнаваць Бога і завязваць адносіны з людзьмі.

На сустрэчы душпастырства, якія праходзяць пры гродзенскім пабрыгіцкім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі, запрашае душпастыр моладзі.

“Калі ты студэнт, або ўжо скончыў вучобу, але хочаш заставацца ў ліку хрысціянскай моладзі, жывеш у Гродне ці ў ваколіцах, шукаеш хрысціянскую супольнасць моладзі і, самае галоўнае, не хочаш праспаць сваё жыццё, то цябе чакае наша душпастырства”, – звяртаецца да маладых людзей кс. Антоні Грэмза.

open sustreczy 3

План сустрэч душпастырства:

панядзелак, 20.00 – біблейская група “Effata”

аўторак, 20.00 – дабрачынная група “Уваскрасенне”

чацвер, 19.15 – святая Імша і агульная сустрэча

пятніца, 20.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

JM