Skip to main content

Урачыстасці адбыліся ў фарным касцёле ў Навагрудку

now lid1 6 жніўня ў касцёле Перамянення Пана прайшлі "трайныя" ўрачыстасці. Па-першае, вернікі адзначалі свята тытулу касцёла. Па-другое, у Навагрудку адбывалася перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. І па-трэцяе, у гэты дзень асаблівым чынам маліліся за кіроўцаў праз заступніцтва св. Хрыстафора.

На ўрачыстасці ў Белую фару прыбылі святары Навагрудскага дэканата, а таксама госці з іншых куткоў дыяцэзіі. Напачатку св. Імшы дзекан і пробашч парафіі кс. Ян Балтрукевіч прывітаў сабраных і падкрэсліў, што галоўнай інтэнцыяй, у якой будзе цэлебравана Эўхарыстыя, з'яўляецца падзяка за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў фарнага касцёла, дзякуючы якім зараз у святыні адбываецца рамонт.

now lid2У гаміліі кс. канонік Рышард Якубец адзначыў, што "навагрудская зямля прапітана крывёю мучанікаў" і прывёў у прыклад гераічную смерць бласлаўлёнай с. Стэлы і 10 яе паплечніц, а таксама святароў-ахвяр вайны, між іншым каноніка капітула Пінскай дыяцэзіі кс. дзекана Міхала Далецкага і пробашча з Уселюба кс. Юзафа Кучынскага, якія засталіся вернымі Хрысту да апошняй хвіліны жыцця. Таксама была ўзгадана яшчэ адна вялікая постаць Навагрудчыны – Адам Міцкевіч, верш "Малітва" якога завяршыў гамілію.

now lid3Пасля Імшы адбылася працэсія вакол касцёла з фігурай Маці Божай Фацімскай і Найсвяцейшым Сакрамантам. Пасля бласлаўлення святары асвяцілі транспартныя сродкі прысутных парафіянаў.

Кл. Вадзім Каўтанюк