Skip to main content

Рэкалекцыі на ўлоне прыроды адбыліся для юнакоў з піярскага душпастырства

rekol 1

На 6 дзён маладыя людзі з піярскага душпастырства ва ўзросце ад 15-ці гадоў апынуліся ў атмасферы малітвы, цішыні а таксама супольнай рэкрэацыі. Духоўныя практыкаванні пад назвай "Даверыцца Езусу" (паводле Евангелля св. Мацвея) праходзілі 25–31 ліпеня.

Падобныя малітоўныя сустрэчы ў айцоў піяраў даюць магчымасць юнакам паглыбіць сваю веру, узмацніць сяброўства з Хрыстом, адкрыць сваё жыццёвае пакліканне. Цудоўнае надвор'е, рэчка, смачная ежа спрыяюць наладжванню добрай атмасферы і сяброўскіх адносінаў паміж удзельнікамі духоўных практыкаванняў.

rekol 2Падчас рэкалекцый была запланавана супольная малітва, штодзённае разважанне над Святым Пісаннем, тэматычныя сустрэчы, канферэнцыі, размовы са святаром. Кульмінацыяй дня з'яўлялася Эўхарыстыя.

rekol 3Дзякуем Богу за плённа перажыты час і запрашаем ахвотную мужчынскую моладзь праз год!

А. Аляксандр Махнач SP