30–31 ліпеня фігура Маці Божай Фацімскай, перэгрынацыя якой адбываецца ў Гродзенскай дыяцэзіі, наведала парафіяльную супольнасць Святой Сям’і ў Лідзе. Прывітаць яе прыйшлі шматлікія парафіяне цэлымі сем’ямі, каб такім чынам даручыць свой сённяшні і заўтрашні дзень мацярынскай апецы Панны Марыі.
Сустрэча з Маці Божай была для вернікаў магчымасцю аднавіць сваю веру і духоўнае жыццё. Шмат людзей у гэты час прыступіла да сакраманту пакаяння і паяднання.
У праграме наведвання фігуры ў парафіі былі св. Імшы, чуванне, працэсія са свечкамі і супольная ружанцовая малітва. Час перэгрынацыі завяршыўся актам даручэння Маці Божай парафіяльнай супольнасці, які здзейсніў пробашч кс. канонік Юзаф Ганьчыц.
Тэкст: Кс. Юрый Марціновіч
Фота: Вікторыя Бурч