Skip to main content

“Канікулы з Богам” адбыліся ў Геранёнах

geraniony 1

Адпачынак для моладзі па традыцыі ладзіўся ў апошнюю нядзелю ліпеня ў лагеры, арганізаваным пры касцёле св. Мікалая.

Кожны дзень па праграме быў тэматычным. Адзін – прысвечаны спорту, другі – інтэлектуальным гульням, трэці – культурным забавам. Як адзначае пробашч парафіі кс. Дзмітрый Несцер, галоўная мэта палягала на набліжэнні дзецям Бога.

geraniony 2Навінка гэтага года – арганізацыя майстэрняў. Усе дзеці ў залежнасці ад сваіх здольнасцей і інтарэсаў наведвалі майстар-класы па розных накірунках: песні, танцы, маляванне, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Адна з груп – літургічная – займалася падрыхтоўкай св. Імшы на заканчэнне адпачынку. Вынікам творчых заняткаў стаў канцэрт, на якім маленькія артысты маглі прадэманстраваць усе тое, чаму яны навучыліся падчас баўлення часу ў лагеры.

geraniony 3Сёлета ў “Канікулах з Богам” у Геранёнах прыняла ўдзел рэкордная колькасць удзельнікаў – 138 чалавек. Сярод іх не толькі мясцовая моладзь, але і тыя, хто прыехаў на лета да бабуль і дзядуль з Мінска, Ашмян, Ліды, Гродна, як з сем’яў католікаў, так і праваслаўных.

Паводле  Принеманские Вести