Skip to main content

Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай прайшла ў лідскай Фары

 

peregrynacyja ld 626-27 ліпеня ў межах перэгрынацыі, якая праходзіць у Гродзенскай дыяцэзіі, фігура Маці Божай Фацімскай наведала парафію Узвышэння Святога Крыжа (Фара) у Лідзе.

Вернікі парафіі з вялікай радасцю віталі Панну Марыю. Для кожнага парафіяніна, які знайшоў час на сустрэчу з Маці Божай, гэта быў асаблівы час ласкі. Многія вернікі трымалі ў руках ружанцы, такім чынам быццам спаўняючы просьбу Марыі, скіраваную да траіх дзяцей 100 гадоў таму ў Фаціме: “Дзеці Мае, прамаўляйце Ружанец”.

Ружанец у інтэнцыі ўсёй парафіяльнай супольнасці прамаўляўся таксама супольна. У гэтую малітву ўключыліся семінарысты і моладзь.

У межах перэгрынацыі ў парафіі адбыліся святыя Імшы, падчас якіх вернікі мелі магчымасць пазнаёміцца з фацімскім пасланнем, якое было скіравана прыгожай Пані да свету ў партугальскай зямлі.

Пасля Імшы, якая адбылася ў першы дзень перэгрынацыі ў 22.00, вернікі прайшлі ў працэсіі, несучы фігуру. Такім чынам яны жадалі выразіць сваю любоў да Езуса, шлях да якога паказвае Марыя.

peregrynacyja ld 25

Падчас перэгрынацыі пробашч кс. канонік Уладзімір Гуляй даручыў усіх, хто ўтварае парафіяльную супольнасць у лідскай Фары, апецы Найсвяцейшай Панны Марыі.

Час наведвання фігурай Марыі лідскай парафіі завяршыўся. Фігура вырушыла ў далейшы шлях праз дыяцэзію, каб умацоўваць у веры іншых. Парафіяне, заахвочаныя словамі Маці Божай, якія неаднаразова ўзгадваліся ў гэты час, засталіся, каб трываць на малітве, чыніць пакаянне і навяртаць свае сэрцы.

Томаш Мікалайчык, семінарыст