Каб шлях быў бяспечным, вернікі з малітвай звяртаюцца да святога Хрыстафора, які з'яўляецца апекуном кіроўцаў, маракоў, падарожнікаў і пілігрымаў. Яго імя Каталіцкі Касцёл узгадвае 25 ліпеня. З гэтай нагоды капелан Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы кс. Юрый Бяганскі асвяціў аўтамабілі хуткай дапамогі.
Як адзначыла загадчыца станцыяй хуткай медыцынскай дапамогі Алена Дапіра, увага да лекараў з боку святароў заўсёды прыемна. "Вядома, кожны з нас у абрад асвячэння ўкладвае нешта сваё. Але агульнае для ўсіх жаданне – гэта як мага менш экстраных выклікаў і як мага больш добрых вынікаў”, – адзначыла Алена Аляксандраўна.
На стаянцы станцыі хуткай медыцынскай дапамогі душпастыр службы аховы здароўя раёна прачытаў малітву, а таксама пажадаў вадзіцелям аўтамабіляў бесперашкоднай дарогі, каб яны заўсёды паспявалі своечасова прыбыць да тых, хто мае патрэбу, а ўрачы – своечасова аказаць хворым неабходную дапамогу.
– Хачу пажадаць усім міру і супакою, таму што кожная хай сабе і маленькая вайна наносіць адбітак на здароўе людзей, якое лекарам потым даводзіцца папраўляць, – акцэнтаваў кс. Юрый. – Касцёл таксама нагадвае, што не варта ставіцца да асвячэння аўтамабіля як да нейкага магічнага рытуалу. Асвячэнне транспартных сродкаў – не гарант таго, что машына ніколі не трапіць у аварыю. Асвячоны – значыць, прысвечаны Богу.
Паводле lidanews.by