Skip to main content

Маладыя людзі з Гродна пабывалі на Рэдэмптарысцкіх днях моладзі

redemptor dni m 310 -15 ліпеня ў Тухаве на поўдні Польшчы адбываліся Рэдэмптарысцкія дні моладзі. Яны праходзілі пад дэвізам “Я ёсць”.

У сустрэчы ўдзельнічала таксама моладзь з гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка), для якой гэта была чарговая магчымасць не толькі паглыбіць сваю веру, але і ўбачыць Езуса ў іншым чалавеку, услухацца ў Яго голас, Яго парады і заахвочванні.

"XXI стагоддзе – гэта час інтэнсіўнай камп’ютарызацыі, развіцця сацыяльных сетак, дзе цяжка быць вучнем Езуса Хрыста. У сучасным свеце мы спрабуем розным чынам пазбягаць іншага чалавека замест таго, каб прысвяціць яму крыху часу і ўвагі. Развіццё грамадства, тое, якім яно будзе, залежыць ад нас. Мы павінны штодзённа змагацца з эгаізмам, працаваць над сабой, сваім характарам – з Панам Богам няма нічога немагчымага", - дзеліцца ўражаннямі ўдзельніца гэтай сустрэчы Вольга Салосіна.

redemptor dni m 4

redemptor dni m 5

Іншая ўдзельніца мерапрыемства, Елізавета Тымул, адзначае, што падчас гэтых дзён адчувала асаблівую прысутнасць Божай ласкі ў сваім жыцці і ў чарговы раз усвядоміла, што Бог заўсёды побач з чалавекам і гатовы падаць яму руку дапамогі.

redemptor dni m 1

redemptor dni m 2

"Пан Бог не толькі любіць нас, заўсёды чакае кожнага з нас у Касцёле. Нават калі мы не спаўняем Яго чаканняў адносна нас. Бог ніколі не перастае нас любіць. Кожную хвіліну Ён гатовы падаць нам руку дапамогі, даючы нам людзей, якія здольныя дапамагчы нам вярнуцца да веры", - кажа Елізавета.

Паводле www.redemptor.by