Skip to main content

Парафія Гродна-Аўгустовак заняла 1-ае месца ў футболе на Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве

peramoga 3Парафія Гродна-Аўгустовак сярод 11 футбольных каманд заняла першае месца на Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве ва ўзроставай катэгорыі 14-16 год.

У фінале нашыя футбалісты з лікам 1-0 выйгралі ў каманды Эльблёнг (Польшча). Варта адзначыць, што каманда з Гродна перамагла ва ўсіх матчах не прапусціўшы ў свае вароты ніводнага гола.

peramoga 1

peramoga 5

На ліку моладзі з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай Маці Міласэрнасці ёсць і іншыя ўзнагароды:

peramoga 6

peramoga 2

У шахматных спаборніцтвах 1-ае месца заняла Вераніка Жыгуліч.

1-ае месца ў бадмінтоне ў катэгорыі 14-16 год першае месца заняла Аліна Сяўрук. У сваю чаргу ў той самай ўзроставай катэгорыі, але ў змаганнях паміж хлопцамі ў бадмінтоне першае месца заняў Валерый Сяўрук.

У бегу па перасякаемай мясцовасці ў катэгорыі 14-16 год першае месца заняла Кацярына Кірпічонак.

peramoga 7

peramoga 9

Кс. Артур Малафей