Skip to main content

Пілігрымы з Ашмянаў крочаць у Тракелі

oszmtrok

4 ліпеня ў дыяцэзіяльны санктуарый у Тракелях вырушыла пешае паломніцтва з Ашмянаў. З самага ранку група пілігрымаў, сярод якіх найперш моладзь, распачала чатырохдзённы шлях да Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў.

Першы дзень пілігрымавання не быў лёгкім, бо на змену сонцу прыходзіў дождж. У сярэдзіне дня паломнікі прыйшлі да санктуарыя Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах. Там яны прынялі ўдзел у св. Імшы, якую ўзначаліў дзекан Ашмянскага дэканата кс. канонiк Ян Пузына. У гаміліі святар звярнуў увагу на важнасць інтэнцыі, з якой трэба ісці ў пілігрымцы. Заклікаў паломнікаў знайсці такую інтэнцыю і ад шчырага сэрца занесці яе Марыі.

Аб інтэнцыі варта памятаць кожнаму пілігрыму, бо калі яе не будзе, пілігрымка стане звычайнай вандроўкай і не будзе мець сэнсу.

Кс. Юрый Марціновіч