Skip to main content

Парафіяльны адпуст адбыўся ў Шчучыне

szczuczyn 1 Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў мясцовай святыні адсвяткавалі адпуст – другі пасля ўспаміну св. Тэрэзы Авільскай, якая з'яўляецца галоўнай заступніцай парафіі.

szczuczyn 2Эўхарыстыю ўзначаліў новапрэзбітэр Гродзенскай дыяцэзіі кс. Анджэй Ганчар, які некалькі месяцаў таму наведваў мясцовую парафію з місійным казаннем яшчэ як дыякан.

szczuczyn 3Гамілію прамовіў кс. Дзмітрый Папенюк, добра знаёмы парафіянам (праходзіў тут душпастырскую практыку). Святар засяродзіў увагу прысутных на Сэрцы Езуса, якое заўсёды адкрыта на чалавека. "Збаўца павінен быць для кожнага з нас прыкладам сапраўднай любові і міласэрнасці, таму што Бог ёсць любоў. Сэрца Ягонае палае любоўю да кожнага чалавека, а асабліва да бедных грэшнікаў, якія аддаліліся ад Усемагутнага праз грэх. Божае Сэрца чыніць у душах людзей цуды!" – падкрэсліў кс. Дзмітрый. 

szczuczyn 4Урачыстасць завяршылася эўхарыстычнай працэсіяй вакол касцёла.

szczuczyn 5

А. Віталій Слука SP