Skip to main content

Вернікі Геранён прынялі фігуру Маці Божай Фацімскай ва ўрачыстасць Божага Цела

geraniony mb 518 чэрвеня ў парафіі Св. Мікалая, біскупа ў Геранёнах адбылася ўрачыстасць Божага Цела. Штогод у гэтае вялікае свята адбываецца працэсія па вуліцах аграгарадка. Сёлетняй адметнасцю стала тое, што ў гэты час парафія вітала фігуру Маці Божай Фацімскай, перэгрынацыя якой зараз праходзіць у Гродзенскай дыяцэзіі.

geraniony mb 3

Перад урачыстасцю Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста ў парафіі адбылося начное чуванне, падчас якога геранёнскія вернікі выпрошвалі ў Маці Божай патрэбныя ласкі для сваіх сем'яў, блізкіх і родных, а таксама для ўсёй краіны.

geraniony mb 1

geraniony mb 2

Пасля ўрачыстай нядзельнай Імшы адбылася працэсія з Найсвяцейшым Сакрамантам. Падчас шэсця жанчыны з гонарам неслі фігуру Марыі па вуліцах Геранён.

geraniony mb 9

geraniony mb 8

geraniony mb 4

geraniony mb 7

Парафія Св. Мікалая стала апошнім месцам перэгрынацыі Маці Божай у Іўеўскім дэканаце. Мясцовымі вернікамі фігура Маці Божай Фацімскай была перавезена ў парафію ў Гальшанах Ашмянскага дэканата.

geraniony mb 11

geraniony mb 12

Анастасія Мішкура