10 чэрвеня ў парафіі Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбылася св. Імша ў інтэнцыі моладзі, якая ў гэтым годзе скончыла школу. Традыцыйна пасля сдачы экзаменаў, напярэдадні выпускнога вечара, моладзь сабралася ў парафіяльнай святыні разам са сваімі бацькамі і настаўнікамі. Выпускнікі дзякавалі Богу за час навукі, сваіх выхавацеляў і паспяховую сдачу экзаменаў, а таксама прасілі Святога Духа аб добрым выбары для сваёй будучыні.
А. Віталь Слука SP