Ніхто не сумняваўся, што гэтая сустрэча неабходная і вельмі важная. Яна была патрэбна як хрысціянам з Галандыі, так і кожнаму з нас. Такія сустрэчы фарміруюць людскія сэрцы. Галандыя, уся тэрыторыя якой ляжыць ніжэй узроўню мора, займае першае месца па ўжыванні кавы, людзі там скардзяцца толькі на надвор’е, а курцы самі скручваюць сабе папяросы. Але ў гэтыя дні Галандыя адчула моц малітвы.
Што хаваецца за словамі “супольнасць Taizé”? Вернемся ў 1940 год, калі 25-гадовы брат Ражэ вырашае пасяліцца ў Францыі – на радзіме сваёй маці. У маладосці ён хварэў на сухоты, якія на доўгі час выключылі яго з актыўнага жыцця. Тады выспела ў ім унутранае рашэнне стварыць супольнасць, якая ў цэнтры свайго жыцця змясціла б дзве асноўныя евангелічныя рэчаіснасці: прастату і дабрыню сэрца. Ён пасяліўся ў невялічкай вёсцы Taizé, дзе падчас Другой сусветнай вайны прымаў бежанцаў, сярод якіх было шмат яўрэяў. Потым ён пакідае гэтае месца і жыве ў Жэневе, дзе з першымі братамі пачынае жыццё ў супольнасці. У 1944 г. яны вяртаюцца ў малую французскую вёсачку. На працягу наступных год да супольнасці далучыліся чарговыя маладыя мужчыны. На Вялікдзень 1949 г. сямёра з іх узяло на сябе абавязак назаўжды захоўваць чысціню, жыць у супольнасці і ва ўсё большай прастаце. Да сённяшняга дня браты гэтай супольнасці разам з моладдзю з розных куткоў свету моляцца ў інтэнцыях усяго свету і кожнага з нас. Сустрэча ў Ратэрдаме была ўжо 33-цім еўрапейскім з’ездам маладых.
Пасля прыезду ў Ратэрдам усе атрымалі “Ліст з Чылі”, напісаны братам Алаізіем, прыёрам Taizé. У ім брат Алаізій заахвочваў маладых людзей задумацца аб радасці і салідарнасці з тымі, хто пакутуе, і аб “радасці, якая абараняе перад расчараваннем”. Я чуў выказванне адной з удзельніц, якая сказала: “Дух малітвы гэтых сустрэч нельга апісаць словамі. Пануе клімат неба – спакой і радасць”. Я не буду спрабаваць апісваць дух малітвы гэтай супольнасці, але коратка апішу наш паломніцкі шлях радасці ў Ратэрдам. Каб адчуць духоўны дар агульнай малітвы ў духу Taizé, я запрашаю кожнага з вас наведаць гэтую невялічкую французскую вёсачку ці прыняць удзел у еўрапейскіх сустрэчах моладзі.
Сваё паломніцтва мы пачалі супольнай св. Імшой, якую цэлебраваў кс. Антоній Грэмза, арганізатар паломніцтва. Дарога ў Ратэрдам прабягала праз Польшчу і Германію. На наступны дзень раніцою мы прыехалі ў Ратэрдам, да месца, дзе чакалі нас арганізатары. Трэба прызнацца, што арганізацыя сустрэчы была на высокім узроўні.
28 снежня ўсю нашу групу падзялілі на меншыя групкі і вызначылі спецыяльныя парафіі горада, якія апекаваліся намі. Найбольш было пратэстанцкіх парафій. Пратэстантызм, побач з каталіцызмам і праваслаўем – адна з галоўных галін хрысціянства,. У Галандыі найбольш менавіта пратэстантаў і мусульманаў. Калі б мяне хто-небудзь папрасіў ахарактарызаваць пратэстантаў Галандыі, то я сказаў бы, што яны – адкрытыя і радасныя. Менавіта гэта мы адчувалі ў месцы нашага побыту. У гэты ж дзень мы наведалі галоўнае месца сустрэч – залу цэнтра Ahoy. Кожны дзень мы сустракаліся там падчас агульнай малітвы і медытацыі. Спевы, кароткія біблійныя чытанні на розных мовах і хвіліна на асабістую малітву – усё гэта адбывалася ў сучасным вялікім горадзе, якім з’яўляецца Ратэрдам. Кожны дзень заканчваўся адарацыяй крыжа. Падчас хвілін цішыні і малітвы кожны ўдзельнік мог падысці да крыжа і ўшанаваць яго пацалункам. Я бачыў вочы маладых людзей, якія былі “паглыблены” ў крыжы. Падчас гэтых дзён мы сустракаліся таксама ў малых групках у сваіх парафіях. Групы былі інтэрнацыянальныя. Мы размаўлялі і дыскутавалі на тэмы, звязаныя з верай і чалавечым жыццём у розных частках свету. Кожны ўдзельнік мог расказаць пра свае радасці, сустрэчу з Богам, прабачэнне. Важна паслухаць іншых. Між іншым я пачуў гісторыю, якую расказаў мясцовы пастар. У Галандыі ёсць нацыянальная партыя (т. зв. нацыяналісты), якая супраціўлялася таму, каб у дзяржаве жылі людзі з іншых краін. Аднойчы члены гэтай партыі вырашылі пасварыць паміж сабой пратэстантаў і прыхільнікаў іслама. Яны арганізавалі тэрарыстычны акт на людзей, якія маліліся ў пратэстанцкай святыні, такім чынам, нібы гэта зрабілі мусульмане. Усе здзівіліся, што ніхто не загінуў. Пратэстанты зразумелі, што, напэўна, гэта была правакацыя. Яны сустрэліся з мусульманамі для таго, каб вырашыць, што трэба рабіць, каб жыць у спакоі і згодзе, каб дзеці хадзілі па вуліцы бяспечна і ўсе жылі ў міры. Спачатку падчас агульнай малітвы і роздуму яны сустрэліся ў малых групках, а пазней – у большай групе. Па сённяшні дзень там няма там ніякай вайны, усе жывуць разам, наведваюць адзін аднаго ў вялікія святы. Мусульмане ідуць у пратэстанцкія школы, а пратэстанты паважаюць іх звычаі. Як пазней тлумачыў сам пастар, яны зацікаўлены не ў навяртанні, а ў пашане да іншага чалавека, які таксама верыць у Бога.
Менавіта малітва ў духу Taizé дазваляе ўсім маліцца ў сваіх інтэнцыях. Трэба няспынна быць з Богам, які нас любіць і аб’ядноўвае, прабачае і суцяшае, штодзённа дадае бадзёрасці і радасці. Адна дзяўчына ў нашай групе расказала нам пра свае перажыванні, звязаныя са смерцю дзядулі. Яна вельмі сумавала па ім, але адначасова ведала, што дзядуля знаходзіцца з Богам.
Напэўна, сустрэча моладзі ўзбагаціла кожнага з нас. Няважна было, колькі начэй мы не даспалі ці колькі было нязручнасцей. Найважнейшым было адчуванне моцы малітвы і магчымасць падзяліцца радасцю з іншымі. Мы атрымалі тое, чаго найбольш жадалі – малітву і радасць. У гэтыя дні людзі розных веравызнанняў, якія гавораць на розных мовах і маюць розны колер скуры, усе як адна сям’я разам адчувалі прысутнасць Бога. Да ўдзельнікаў сустрэчы ў Ратэрдаме звярнуўся таксама папа Бэнэдыкт XVI. Святы Айцец напісаў да моладзі: “На працягу гэтых дзён вы адкрыеце, што гэтая радасць не аддаляе вас ад салідарнасці з чалавечымі пакутамі, але глыбока звязана з даверам да Бога. Жывучы гэтым даверам, прымаючы яго, вы дазваляеце, каб адбывалася прынесенае Хрыстом радыкальнае аднаўленне людской істоты. Такім чынам вамі будзе кіраваць адвага, каб ісці супраць цячэння, калі гэта становіцца неабходным. Не паддаючыся ілюзіі індывідуалізму, вы будзеце ўсё больш станавіцца людзьмі камуніі, аддаючы сябе ў дары іншым. Няхай Святы Дух пасля вашага вяртання дамоў напоўні вас спачувальнай любоўю без межаў, няхай вас адорыць фантазіяй і адвагай адкрыцця, як ператварыць вашыя супольнасці ў месцы, поўныя дабрыні сэрца і даверу. Супакой, які ён вам дасць, будзе ўздзейнічаць на іншых людзей і на свет”.
Жаданнем многіх з нас з’яўляецца тое, каб таксама ў Беларусі было як найбольш месц, поўных дабрыні і даверу. Менавіта за гэта мы маліліся падчас св. Імшы, якая была цэлебравана ў Гродне, у Пабрыгіцкім касцёле, на заканчэнне нашага паломніцтва. Поўныя ўражанняў і ўзбагачаныя гэтай сустрэчай, мы вярнуліся ў свае дамы. Наступная сустрэча моладзі ў духу Taizé адбудзецца ў Берліне. Можа, праз год ты таксама там будзеш.