Skip to main content

Душпастырства "OPEN" арганізавала свята для дзяцей-інвалідаў

dabraczynnasc 113 чэрвеня дабрачынная група "Уваскрасенне" Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Гродна “OPEN” арганізавала свята для дзяцей-інвалідаў. Больш за 160 дзяцей прынялі ўдзел у дабрачынным свяце, якое было прысвечана Міжнароднаму дню дзіцяці.

Па традыцыі свята адбылося ў Агратурыстычным комплексе «Гарадзенскi маёнтак «Каробчыцы» Гродзенскага мясакамбіната.

Моладзь з “OPEN” разам са сваім душпастырам кс. Антоніем Грэмзам падрыхтавала для дзяцей багатую праграму, у якую ўвайшлі разнастайныя забавы і гульні. Дзеці разам са сваімі бацькамі мелі магчымасць адчуць сапраўдную радасць, а таксама тое, што Каталіцкі Касцёл памятае аб асобах, закранутых хваробай і калецтвам.

Арганізатары дабрачыннай акцыі вельмі ўдзячныя дырэкцыі комплекса «Гарадзенскi маёнтак «Каробчыцы» за магчымасць у чарговы раз правесці свята на тэрыторыі гэтага прыгожага месца.

Кс. Юрый Марціновіч