Skip to main content

Хлопцы і дзяўчаты са Смаргоні пра Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці

ddd smargon 61 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне сабралася вялікая колькасць дзяцей. І ўсё невыпадкова. Ужо 7-ы раз у першы дзень лета тут адбываецца Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. Тэма свята ў гэтым годзе гучыць: “Марыя – наша Маці – аб’явілася дзіцяці”. Больш за 2 тысячы хлопцаў і дзяўчат разам са святарамі, сёстрамі законнымі і апекунамі ўдзельнічалі ў св. Імшы і конкурснай праграме, маліліся літанія да Найсвяцейшай Панны Марыі, глядзелі прадстаўленне МНС. Дзеці мелі магчымасць спяваць і танцаваць падчас канцэрту семінарыйнага гурта “AVE”.

Сваімі ўражаннямі ад удзелу ў ДДД падзяліліся маленькія вернікі са Смаргоні, з парафіі св. Міхала Арханёла.

ddd smargon 4

Віка, 11 гадоў: “Было вельмі весела, надзвычай добрым і пазітыўным атрымаўся канцэрт гурта “AVE”. Я з упэўненнасцю кажу, што ў наступным годзе я абавязкова паеду”.

ddd smargon 1

Арцём, 12 гадоў, 2-і раз на ДДД: “Я радуюся, што паехаў сюды. Больш за ўсё мне спадабалася выступленне МНС. Атрымалася паўдзельнічаць амаль ва ўсіх конкурсах, майстэрнях”.

ddd smargon 8

Максім, 10 гадоў, 1-ы раз на ДДД: “Я хацеў сюды ехаць. Радуюся, бо ўбачыў сябра і знаёмых клерыкаў, з якімі быў мінулым летам у лагеры. Мне запомнілася радасная атмасфера: гульні, песні, танцы”.

ddd smargon 3

Косця, 13 гадоў, 4-ы раз на ДДД: “Паслухаць канцэрт гурта “AVE”, паглядзець КРЫА-шоў, смачна паесці і яшчэ атрымаць з сабой падарункі – гэта вельмі крута!”

ddd smargon 5

Жэня, 12 гадоў, 2-і раз на ДДД: “Было ўвогуле класна! Найбольш запомніліся батуты, добрыя выступленні, ружанец з шарыкаў, які мы адпусцілі ў паветра. Лічу вельмі важнай часткай свята – святую Імшу!”

ddd smargon 2

ddd smargon 9

Данік, 9 гадоў, 1-ы раз: “Больш за ўсё мне спадабаліся батуты. Паеду дахаты з добрым настроем. Яшчэ мяне парадавала, што нам размалёўвалі твары. Калі ў наступным годзе гэта свята будзе праходзіць зноў, то я дакладна кажу, што прыеду!”

ddd smargon 7

Падрыхтавала Ганна Семак