Skip to main content

Святыя місіі адбыліся ў Бярозаўцы і Мінойтах

biarozauka minojty 12З 21 па 28 мая ў парафіях Спаслання Святога Духа ў Бярозаўцы і Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Св. Андрэя Баболі ў Мінойтах перажывалі святыя місіі, якія праводзілі айцы рэдэмптарысты: а. Валерый Мазюк і а. Андрэй Ядкоўскі. Да ўдзелу ў гэтых рэкалекцыях парафіяне рыхтаваліся амаль паўгады.

У нядзелю, 21 мая, пробашч парафіі кс. Андрэй Радзевіч сімвалічна перадаў пастырскую ўладу на час місій айцам рэдэмптарыстам. Падчас св. Імшы святары запрапанавалі вернікам задумацца над тымі справамі, якія яны хацелі б наладзіць у сваім жыцці: будзь гэта адносіны з Усявышнім ці бліжнім. Дэвізам гэтага дня сталі словы "Бог ёсць любоў".

У панядзелак парафіяне разважалі над тэмай "Грэх і збаўленне" і асаблівую ўвагу звярнулі на цярпенне ў жыцці чалавека. У гэты дзень айцы таксама правялі сустрэчу з дзецьмі і моладдзю парафіі.

У аўторак усе рыхтаваліся да сакрамэнту споведзі. У гэты дзень не цэлебравался св. Імша, вернікі спаткаліся на пакутным набажэнстве. У сераду парафіяне прыступілі да сакрамэнту паяднання, пасля чаго прайшлі Крыжовым шляхам вуліцамі горада. 

У чацвер падчас кожнай св. Імшы і пасля адбывалася адарацыя крыжа. Гэты дзень прайшоў пад двізам „Езус маім Панам”.

У пятніцу сем'і парафіі мелі магчымасць аднавіць свае сужэнскія абяцанні і атрымаць бласлаўленне місійным крыжом.

biarozauka minojty 7

У суботу місіянеры спаткаліся з хворымі і асобамі старэйшага ўзросту. Падчас св. Імшы шматлікія парафіяне прынялі сакрамэнт намашчэння хворых. У гэты дзень таксама адбылося набажэнства для маці, якія чакаюць патомства і ўжо маюць дзяцей. Айцы блаславілі жанчын і прысутных у касцёле хлопцаў і дзяўчат. Пасля літургіі парафіяне даверылі ўсе свае просьбы і падзякі Маці Божай. 

Ключавым момантам святых місій быў дзень усталявання крыжа каля святыні, які павінен нагадваць вернікам пра перажытыя місіі і дадзеныя Богу абяццанні быць падобнымі да Хрыста.

На заканчэнне вернікі падзякавалі айцам рэдэмптарыстам за духоўнае аднаўленне парафіі. 

АМ