Skip to main content

Ксёндз Ян Рэйшаль прызначаны ганаровым канонікам катэдральнага капітула

rejszel kanonik 1Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў кс. Яна Рэйшаля, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жалудку, ганаровым канонікам катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра.

Рашэнне было абвешчана падчас юбілейных урачыстасцяў 25-годдзя святарства, якое кс. Рэйшаль адзначаў 27 мая. У парафіяльным касцёле ў Жалудку сабраліся біскупы, святары і шматлікія вернікі. Усе дзякавалі Богу за дар яго святарства, якім ён 25 гадоў дзеліцца з іншымі.

rejszel kanonik 2

Ксёндз Ян Рэйшаль з’яўляецца пробашчам парафіі ў Жалудку 25 гадоў.

JM