Skip to main content

Адбылася візітацыя парафіі Святых Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне

u ragotne 820 мая з кананічнай візітацыяй у парафію Святых Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне прыбыў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Мэтай такой візітацыі з’яўляецца найперш супольная малітва і сустрэчы біскупа з вернікамі.

У парафіяльнай святыні іерарх цэлебраваў святую Імшу. Усім сабраным на малітве вакол Хрыстовага алтара біскуп нагадаў аб важнасці фацімскага паслання, якое роўна сто гадоў таму Панна Марыя скіравала да ўсяго свету. Іерарх адзначыў важнасць у жыцці малітвы і пакаяння, заклікаў да вернасці Касцёлу, Богу і Найсвяцейшай Маці.

Біскуп падзякаваў таксама вернікамі і пробaшчу парафіі кс. Віктару Захарэўскаму за ўсе старанні ў аднаўленні касцёла, адзначыўшы, што ў апошнія гады вельмі шмат было зроблена.

Вернікі ў сваю чаргу выказалі падзяку біскупу за ўмацаванне іх Божым словам і пастырскае благаслаўленне, якое ўдзяліў на заканчэнне літургіі.

Таксама ў гэты дзень іерарх сустрэўся з прадстаўнікамі медыкаў раёна, якім падзякаваў за штодзённае служэнне на карысць чалавека.

У межах візітацыі іерарх наведаў некаторых пажылых людзей у іх дамах, якія калісьці з вялікай адданасцю служылі Касцёлу. Біскуп падзякаваў ім за абарону веры і вялікую адвагу, з якой яны крочаць праз жыццё. Падчас візітацыі словы ўдзячнасці і сімвалічныя памяткі былі скіраваны да вернікаў, якія зараз вельмі актыўныя ў жыцці сваёй парафіяльнай супольнасці.

Кс. Юрый Марціновіч