Skip to main content

Біскуп Юзаф Станеўскі наведаў з візітацыяй парафію ў Стараельні

u starajelni 719 мая ў межах кананічнай візітацыі Дзятлаўскага дэканату дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі наведаў парафіяльную супольнасць у Стараельні.

Візітцыя пачалася з капліцы св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса ў вёсцы Лапушно, дзе іерарха прывіталі пробашч парафіі кс. Віктар Захарэўскі і вернікі. Традыцыйным звычаем, хлебам і соллю, парафіяне сустрэлі біскупа, які, як прадугледжвае Кодэкс кананічнага права, прыбывае ў парафію, каб уважліва прыгледзецца да рэлігійнага жыцця дыяцэзіян.

Затым адбылася сустрэча з вернікамі ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Стараельні, дзе іерарх заклікаў усіх часта звяртацца да Найсвяцейшай Панны Марыі, якая заўсёды гатова дапамагчы чалавеку. Біскуп нагадаў, што сёлетні месяц май выключны, з прычыны юбілею 100-годдзя аб’яўленняў Марыі ў Фаціме. Таксама іерарх заахвоціў быць паслухмянымі Найсвяцейшай Маці, якая сто гадоў таму прасіла аб малітве, посце і пакаянні.

u starajelni 5

Потым біскуп сустрэўся ў Стараельні з прадстаўнікамі мясцовай улады, працаўнікамі дома культуры, пошты, бібліятэкі, школы і дзіцячага садка. Падчас сустрэч іерарх услухоўваўся ў іх радасці і смуткі. Таксама гэта быў час, каб прыгледзецца да штодзённага жыцця мясцовых жыхароў і бліжэй з імі пазнаёміцца.

Візітацыя завяршылася святой Імшой у капліцы Маці Божай Тройчы Дзівоснай у Данілавічах. Біскуп, звяртаючыся да вернікаў, заклікаў іх працягваць верна трываць у Хрысце і супрацоўнічаць з Божай ласкай. Старэйшае пакаленне іерарх заахвоціў даваць добры прыклад дзецям і моладзі, а моладзь – захоўваць веру, перададзеную бацькамі.

Вернікі дзякавалі іерарху за прабыванне разам, супольную малітву і прасілі, каб умацаваў іх на далейшае крочанне шляхамі жыцця сваім пастырскім благаслаўленнем.

Кс. Юрый Марціновіч