Skip to main content

На тэму прабачэння і яго ўплыву на стан здароўя чалавека разважалі падчас дыяцэзіяльнай сустрэчы медыкаў

medyki 920 мая ў Вышэйшай духоўнай семінарыі адбылася сустрэча медыцынскіх працаўнікоў Гродзенскай дыяцэзіі на тэму "Прабачэнне. Псіхафізічныя і духоўныя аспекты ў служэнні медыка-хрысціяніна".

Сустрэча была арганізавана душпастырствам службы аховы здароўя на чале з кс. Віталем Сідорка з мэтай абазначыць праблему паўсядзённага зла крыўды, пагарды, няўдзячнасці ў служэнні медыка і паказаць спосабы вырашэння гэтай праблемы.

medyki 2

Ва ўступным слове святар адзначыў, што прабачэнне з'яўляецца важнай і разам з тым складанай справай у служэнні медыка. Спасылаючыся на словы Папы Францішка, ён казаў, што "прабачэнне павінна грунтавацца на пазітыўным дачыненні да іншага чалавека, імкненні зразумець чужую слабасць па словах Езуса: "Ойча, прабач ім, бо яны не ведаюць, што чыняць!". Душпастыр падкрэсліў, што прабачэнне становіцца магчымым, калі чалавек усвядоміць безумоўнасць Божай любові, Божага прабачэння, навучыцца прымаць сябе са сваімі слабасцямі і дараваць сябе.

medyki 4

Першы даклад "Прабачэнне – багаслоўскае разважанне ў кантэксце фацімскіх аб’яўленняў" прамовіў кс. Генрых Яблонскі, душпастыр бальніцы хуткай дапамогі ў Гродне. Ён звярнуў увагу на галоўную думку, якую падкрэслівалі Айцы Касцёла: "Калі чалавек не можа прабачыць, ён не можа быць збаўлены". Святар дадаў, што "калі чалавек мае у сэрцы крыўду і пабудаваную крыўдай агрэсію да іншага чалавека, ён не можа напоўніцца Святым Духам і агранічвае пэўную колькасць Божых ласк і дароў, каб рабіць шматлікае дабро, якое Бог праз рукі гэтага чалавека хоча данесці да свята". Найбольш эфектыўным спосабам дасягнуць поўнага прабачэння, па словах дакладчыка, з'яўляецца малітва, а таксама любоў да другога чалавека, якая можа нарадзіцца праз добрыя ўчынкі і ўчынкі міласэрнасці.

medyki 1

У наступнай лекцыі на тэму "Прычыны ўзнікнення неўрозаў у сучасным грамадстве" прафесар кафедры медыцынскай псіхалогіі і медыцынскай псіхатэрапіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Каралёва Е. Г. спынілася на прычынах, клінічных праявах і спосабах прафілактыкі неўрозаў, а таксама адказала на хвалюючыя прысутных пытанні.

medyki 3

У апошнім дакладзе на тэму "Прабачэнне як адзін з аспектаў Праўды, якая нас вызваляе" с. Паўла з кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям'і закранула духоўныя аспекты праблемы прабачэння. Яна адзначыла, што прабачэнне з'яўляецца адным з праяў ісціны аб самім чалавеку, яго слабасцях, уразлівасцях, а таксама хрысціянскіх каштоўнасцяў. Сястра падкрэсліла, што поўнае прабачэнне – гэта працэс, які дае ўнутраную свабоду, умацоўвае адносіны з Богам і прыходзіць праз Слова Божае.

medyki 8

paulina

Падчас сустрэчы медыкі ўдзельнічалі ў св. Імшы, а таксама супольна маліліся Вяночкам да Божай міласэрнасці.

medyki 5

medyki 6

medyki 7

Караліна Бутоліна