З 16 па 18 мая Маці Божая Фацімская наведала парафіі Святой Тройцы ў Ішчолна і Хрыста Валадара Сусвету ў Скрыбаўцах. Вернікі сустрэлі фігуру Марыі пад звон калакалоў і спеў песень на Яе хвалу.
Пасля прывітання кс. пробашч Андрэй Кеўлюк цэлебраваў св. Імшу ў гонар Маці Божай Фацімскай, пасля чаго вернікі памаліліся на ружанцы і Ларэтанскай літаніяй. Затым кожны мог падысці да фігуры індывідуальна, каб прадставіць у цішыні сваю просьбу Найсвяцейшай Панне.
Маліцца каля фігуры вернікі маглі на працягу ўсяго наступнага дня. 17 мая парафіяне таксама сабраліся на маёвым набажэнстве і прысвяцілі сябе заступніцтву Марыі падчас урачыстага акту аддання. Пасля адведвання вышэйзгаданых парафій фігура Маці Божай Фацімскай накіравалася ў касцёл у Жалудку.
АK