Skip to main content

Фотафакт: фігура Маці Божай Фацімскай у парафіі ў Старых Васілішках

staryja wasiliszki 4У Гродзенскай дыяцэзіі працягваецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Перэгрынацыя пачалася са Шчучынскага дэканату.

14-15 мая фігурa Маці Божай Фацімскай прабывала ў парафіі Cвятых апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках.

staryja wasiliszki 1

Вернікі гэтай парафіяльнай супольнасці з вялікай узрушанасцю ў вачах віталі сваю Нябесную Маці, якая наведала іх з нагоды сотай гадавіны аб’яўленняў у Фаціме. Праз увесь час прысутнасці фігуры ў парафіяльнай святыні вернікі трывалі на малітве, асабліва на Ружанцы, аб якім прасіла сама Марыя, а таксама прынялі ўдзел у святых Імшах.

staryja wasiliszki 3

Мэтай перэгрынацыі фігуры Маці Божай Каралевы Супакою з’яўляецца найперш паглыбленне веры, надзеі і любові, узрастанне марыйнай пабожнасці, лепшае знаёмства з фацімскім пасланнем і прыняцце яго, навяртанне сэрцаў.

staryja wasiliszki 2

Кс. Юрый Марціновіч