Skip to main content

Фотафакт: Першая святая Камунія і пачатак перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай у Юрацішках

p kamunija 114 мая ў парафіі Перамянення Пана ў Юрацішках адбыліся 2 важныя падзеі: 10 дзяцей прыступілі першы раз да святой Камуніі і пачалася перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай.

p kamunija 2

Цягам двух год дзеці рыхтаваліся да святых сакрамэнтаў — святой споведзі і Эўхарыстыі. Падчас урачыстасці пробашч парафіі кс. Віталій Чурган пажадаў дзецям быць добрымі, выхаванымі, паважаць бацькоў, настаўнікаў, а таксама трываць у веры. Маленькія вернікі ў сваю чаргу падзяквалі святару, бацькам, хросным і ўсім тым, хто дапамагаў ім у падрыхтоўцы да прыняцця Першай святой Камуніі, а таксама паабяцалі пастаянна ўдзельнічаць у св. Імшы і надалей наведваць заняткі рэлігіі.

p kamunija 4

Напрыканцы вернікі памаліліся да Маці Божай, просячы Яе заступніцтва для дзяцей.

p kamunija 5

Тэкст: Вікторыя Пярлухіна

Фота: Вікторыя Пярлухіна, Дзіяна Дударэвіч