9 мая ў парафіяльным касцёле Святога Міхахла Арханёла ў Навагрудку адбыўся канцэрт у выкананні струннага аркестра і вакальнага хора пад кіраўніцтвам М. Фінберга. Першы раз у святыні выступіў вакальны калектыў, які споўніў амаль што ўсе музычныя творы прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі.
Праграма была вельмі разнастайнай. Як адзначыла прафесар Вольга Дадзіёмава, вядучая канцэрта: “…мы стараліся знайсці скарбы духоўнай музыкі і спеву, якія прыналежаць да культурнай спадчыны нашага народа”. У сваю чаргу струнны аркестр выканаў музычныя пярліны Мацея Радзівіла і іншых мясцовых сярэднявечных кампазітараў.
Кс. Юрый Жэгарын