Skip to main content

Фотафакт: у Навагрудку завяршыліся ХХІV Дыяцэзіяльныя дні моладзі

ddm aposzni dzen 45Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якія сёлета праходзілі ў Навагрудку і сабралі паўтары тысячы чалавек, завяршыліся 8 мая ўрачыстай св. Імшой на месцы мучаніцкай смерці 11-і сясцёр назарэтанак і канцэртам праслаўлення. Падчас заключных мерапрыемстваў кожны з маладых людзей меў магчымасць асабіста пагутарыць з нашым пастырам - біскупам Аляксандрам Кашкевічам. У апошніх хвілінах вернікі таксама замацоўвалі новыя знаёмствы і дзякавалі арганізатарам ДДМ за падрыхтаваную для іх праграму, смачныя пасілкі і атмасферу хрысціянскай утульнасці. Падрабязнасці ў фотарэпартажы.

JM