Прэзентацыя моладзевых парафіяльных груп прайшла апоўдні 7 мая на ДДМ. Праліўны дождж прымусіў вернікаў перамясціцца з традыцыйнай надзіманай сцэны пад адкрытым небам у Дом культуры, які ласкава прадаставілі мясцовыя ўлады.
Падчас выступаў моладзь праслаўляла Маці Божую спевамі, танцамі і тэатральнымі пастановамі. Найбольшыя авацыі, як заўсёды, сарваў натхняльны спеў і запальныя танцы студэнтаў афраамерыканцаў з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Падрабязнасці ў фотарэпартажы.
Фота: Вольга Сяліцкая