Skip to main content

Дзеці і моладзь з геранёнскай парафіі прадставілі сцэнку пра пакуты Хрыста

gieraniony 423 красавіка дзеці і моладзь геранёнскай парафіі зладзілі пастаноўку “Святы Крыж, што свет абдымаеш”. Традыцыйна ў нядзелю Божай Міласэрнасці вернікі парафіі Св. Мікалая, біскупа, праз выступ маладых людзей могуць нанова асэнсаваць любоў Бога да кожнага чалавека.

На распачацце сцэнкі бачым багатага чалавека, які спяшаецца вырашыць свае справы. Спыняе яго голас Хрыста і прымушае задумацца над уласным жыццём. Размова хворага з Богам прыдае чалавеку сілы і надзеі ў выпрабаваннях. Сустракаюцца ў размове з Езусам і тры дзяўчынкі, якія рыхтуюцца да прыняцця Першай святой Камуніі, аднак абмяркоўваюць сваю сяброўку і не маюць часу для Бога ў Вялікім посце.

gieraniony 2

gieraniony 1

Другая частка пастаноўкі пераносіць гледачоў на дзве тысячы гадоў назад, калі Езус Хрыстус пакутаваў за людзей на крыжы. Праз вобразы Найсвяцейшай Маці, св. Яна, Марыі Магдалены і св. Веранікі геранёнскія парафіяне маглі адчуць Божую прыстутнасць у сваім жыцці.

gieraniony 3

На завяршэнне сцэнкі дзеці і моладзь паказалі, што дзеля Хрыста трэба не баяцца ахвяры і прысвячэнне сябе Богу, бліжняму, якой-небудзь вялікай і высакароднай справе. “Бог так палюбіў свет, што паслаў Свайго Адзінароднага Сына, каб кожны, хто ў Яго верыць, меў жыццё вечнае. Ці ты верыш у гэта?” – пытае моладзь у гледачоў напрыканцы пастаноўкі.

gieraniony 5

Анастасiя Мiшкура