Skip to main content

Школьныя выпускнікі са Шчучына здзейснілі пілігрымку ў Будслаў

piligrymka vypuskniki 424 красавіка адбылася пілігрымка выпускнікоў гэтага года са Шчучына ў Нацыянальны Санктуарый у Будславе. Мэтай паездкі стала малітва моладзі ў інтэнцыі добрай здачы экзаменаў, а таксама выбару добрага жыццёвага шляху. У гэтых інтэнцыях у святыні для іх адправілі св. Імшу. 

piligrymka vypuskniki 2

Падчас дарогі да Будслава, як і вяртаючыся назад, вучні маглі ўбачыць шмат цікавых мясцовасцяў і святынь Беларусі: касцёл св. Пятра і Паўла ў Іўі і Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах, найвялікшае возера ў Беларусі - Нарач - і мемарыяльны комплекс, які нагадвае пра злачынствы фашыстаў, здзейсненыя ў Хатыні. 

piligrymka vypuskniki 3

piligrymka vypuskniki 1

Таксама было арганізавана паломніцтва для моладзі, якая збіраецца прыступіць да сакраманту канфірмацыі. У рамках падрыхтоўкі да прыняцця сакраманту сталасці, маладыя вернікі накіраваліся ў санктуарый у Тракелях.

piligrymka vypuskniki 5

Тэкст: а. Віталій Слука SP

Фота: Людміла Казлова, Анастасія Ясюкевіч