23 красавіка да супольнасці літургічнай службы алтара салезіянскай парафіі ў Смаргоні далучылася 9 хлопцаў. Святую Імшу, падчас якой адбылася падзея, цэлебраваў ксёндз-пробашч Алег Жураўскі SDB. Ён жа і прымаў кандыдатаў у лік міністрантаў.
Склалі абяцанні, атрымалі бласлаўленне і прынялі комжы: Барысевіч Арцём, Венядзіктаў Данііл, Віткоўскі Сямён, Лукша Дзяніс, Сарока Андрэй, Сярпейка Дзмітрый, Урбанайць Канстанцін, Шафранскі Ўладзіслаў і Шукеловіч Максім.
Кожны прайшоў адпаведную падрыхтоўку ў якасці кандыдата і выказаў жаданне стаць міністрантам, каб яшчэ лепш служыць Богу пры алтары і ў штодзённым жыцці. Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі таксама бацькі і родныя новых міністрантаў. Гэта падзея была вельмі важнай і даўгачаканай не толькі для саміх хлопцаў, але і для іх сем’яў.
Пасля святой Імшы святкаванне працягнулася за салодкім сталом у араторыі.
Паводле sdb.by