Skip to main content

Супрацоўнікі СМІ Гродзенскай дыяцэзіі віншуюць чытачоў з Велікоднымі святамі

maxresdefault17Хрыстос уваскрос і заззяў перад сваім народам, які выбавіў сваёй крывёю. Алелюя!

Дарагія чытачы, велікодная раніца зноў прынесла нам старую і заўсёды новую вестку: Хрыстос уваскрос! Рэха гэтай падзеі, якое пачало разыходзіцца з Іерусаліма дзве тысячы гадоў таму, усё яшчэ гучыць у Касцёле.

Няхай пасхальныя падзеі і сустрэча з уваскрослым Хрыстом адкрыюць нашы вочы і сэрцы, напоўняць іх святлом, мірам, радасцю, моцай духа і ўсялякім дабром, каб мы ўмелі Яго распазнаваць і сведчыць аб Ім у штодзённым жыцці.

Бласлаўлёных, поўных веры, любові і надзеі свят Уваскрасення Пана!

Супрацоўнікі СМІ Гродзенскай дыяцэзіі