7-8 красавіка валанцёры Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас»” Гродзенскай дыяцэзіі правялі дабрачынную акцыю ў гіпермаркеце “АЛМИ” (пр-т Касманаўтаў, 81) у Гродне.
Кожны, хто ў гэты дзень наведаў краму, меў магчымасць перадаць для самотных людзей, інвалідаў і няпоўных сем'яў, якія пражываюць у Гродзенскім раёне, прадукты харчавання, пакідаючы іх у кошыках валанцёраў.
Арганiзатары скіроўваюць словы падзякі ўсім, хто не застаўся абыякавым і падтрымаў дабрачынную акцыю. Таксама яны выказваюць удзячнасць за магчымасць правядзення акцыі, падтрымку, садзеянне і заўсёды сардэчны прыём адміністрацыі і супрацоўнікаў гіпермаркета “АЛМИ”.
Кс. Юрый Марціновіч