Skip to main content

У Ашмянах усталявалі вялікі крыж на мясцовай Галгоце

galgota 6Дваццаць другi па ліку крыж з'явіўся на Святой Гары ў Ашмянах, які ўсталявалі вернікі 9 красавіка, на Пальмовую нядзелю.

Ужо ў дваццаць другi раз католікі з Ашмянаў сустракаюць Вялікі тыдзень Крыжовым шляхам, якім праходзяць праз увесь горад. Вернікі ідуць да гары, каля якой калісьці быў стары касцёл. Кожны год тут усталёўваюць па крыжу. Гэтае месца называецца Галготай.

galgota 1

galgota 2

Крыж выразаюць напярэдадні, яго даўжыня складае не менш за 4 метры, а вага - не менш за 400 кілаграмаў. Мужчыны нясуць яго на плячах, ані разу не апускаючы на зямлю. Вернікі праходзяць прыкладна каля двух кіламетраў. З года ў год маршрут не змяняецца. Ад касцёла ён ідзе па Францішканскай вуліцы і скончваецца на Святой Гары.

galgota 3

galgota 4

galgota 5

Святая, ці Францішканская, гара ў Ашмянах лічыцца адной з самых высокіх кропак у Беларусі. Ля яе падэшвы яшчэ захаваліся руіны касцёла св. Францішка, які быў пабудаваны, як прыблізна мяркуюць, паўтысячы год таму, а на самой гары калісьці былі могілкі.

Адзначэнне Пальмовай нядзелі ў Ашмянах

JM

Фота і відэа ўзяты з інтэрнэт-старонкі www.osh.by