Крыжовы шлях у інтэнцыі хрысціян, якія церпяць пераcлед, прайшоў вуліцамі Вялікай Бераставіцы ўвечары 7 красавіка. "У шматлікіх кропках свету вызнаўцы хрысціянскай веры плацяць вялікі кошт за жаданне ісці за Хрыстом, у той час як мы можам без страху выбіраць гэтую дарогу", - адзначыў пробашч парафіі а. Вальдэмар Слота СSsR.
Вернікі Вялікай Бераставіцы злучыліся ў малітве з усімі церпячымі, з усім пераследаваным Касцёлам. Падчас набажэнства яны таксама дзякавалі Богу за тое, што ўсё большая колькасць вернікаў разумее патрэбу малітвы ва ўзгаданай інтэнцыі і тым самым дае сведчанне сваёй веры сучаснаму свету.
Малітву сабраных узмацнілі сваёй прысутнасцю святары з дэканату Вялікая Бераставіца і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Штогод дзеля "ўваскрасення" памятных падзей парафіяне разам з духавенствам стараюцца падрыхтаваць новы сцэнар, касцюмы і заангажаваць як мага большую колькасць моладзі.
АМ