Skip to main content

Вернікі з Ліды і Ваўкавыска прынялі ўдзел у днях засяроджання

verniki 2Галоўнай тэмай сустрэч былі словы: “Разумнасць нашых цярпенняў на зямлі ў спалучэнні з пакутамі Езуса Хрыста. Перажыванне радасці Пасхі сярод нягод зямнога жыцця”.

verniki 3

verniki 1

У межах духоўных практыкаванняў, якія праходзілі ў Ваўкавыску, вернікі супольна трывалі на малітве, разважалі на тэмы Вялікага посту, які з’яўляецца часам асаблівага дотыку Божай ласкі. Удзельнікі таксама прынялі ўдзел у св. Імшы ў парафіі ў Дзярэчыне, якую цэлебраваў кс. Яўген Учкуроніс.

verniki 5

“Падчас сустрэчы мы прыйшлі да высновы, што вельмі часта чалавек падобны на ізаляваны электрычны провад. Пакуль ён дабравольна не вызваліць ад ізаляцыі сваё сэрца і ў акце веры, не дакранецца ім да Бога, збаўчая моц любові не можа да яго дабрацца. Бывае, што страта каштоўнасцей гэтага свету – блізкага чалавека, грошай, жылля, працы, здароўя – або перажыванне розных цяжкасцей робяць шчыліну ў ізаляцыі. І калі ў гэты час чалаек сэрцам дакранецца да рэлігійных каштоўнасцей, то адчуе моц, якая ў іх заключана, спазнае жывую любоў Бога, што лечыць збалелае людское сэрца”, – адзначыла адна з удзельніц спаткання.

verniki 4

АР