1 красавіка ў парафіі Святой Сям'і ў Лідзе прайшоў Дзень засяроджання для міністрантаў гэтай парафіі. У гэты дзень міністранты асаблівым чынам засяроджвалі сваю ўвагу над тым, што азначае і для чаго патрэбна іх служэнне. Праз сумесныя малітвы і гульні на працягу дня ўдзельнікі сустрэчы стараліся адкрыць для сябе і зразумець іх патрэбу ў жыцці, а таксама спосаб спалучаць іх.
Семінарыст Віталій Валюк правёў канферэнцыю на тэму “Езус – мая сіла і шчыт”, распавёў пра сваё пакліканне і заахвоціў часцей задумвацца над Божым заклікам і не баяцца на яго адказваць словам і дзеяннем.
Падсумаваннем Дня засяроджання была святая Імша, падчас якой ксёндз Юрый Гурскі падзякаваў міністрантам за іх актыўнае служэнне і сведчанне, якое яны даюць сваім сябрам і знаёмым. Таксама падчас Імшы былі адзначаны лепшыя міністранты месяца, якія атрымалі падарункі.
Віталій Валюк
Фота: Павел Адамовіч