Партал Гродзенскай дыяцэзіі grodnensis.by прысутны ў віртуальнай прасторы з 2006 года. За 11-гадовы перыяд сайт некалькі разоў змяняў свой фармат, прапануючы новыя ініцыятывы, і 1 красавіка 2017 года ў чарговы раз прадстаў перад сваімі карыстальнікамі ў змененым выглядзе. Калі цікава паназіраць за трансфармацыяй парталу і ўбачыць, як ён выглядаў, напрыклад, у далёкім 2006 г., прапануем азнаёміцца з матэрыялам.
"Эвалюцыя" grodnensis.by па спасылцы.
***
На працу па візуальным афармленні і ўпарадкаванні кантэнту камандай было затрачана больш за год часу. Рэдакцыя партала grodnensis.by выказвае сардэчную падзяку ўсім, хто прычыніўся да гэтай нялёгкай справы. Асаблівая ўдзячнасць праграмісту Андрэю Міскевічу, дызайнеру Аляксею Саухіну, фатографу Аляксею Крупіцы. Праз рэалізаваны праект рэдакцыя разлічвае задаволіць сваіх цяперашніх чытачоў і зацікавіць новых.
AP, AM