Адышоў у жыццё вечнае кс. Леанід Несцюк, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах: 21 сакавіка святар у цяжкім становішчы трапіў у шпіталь. Пахавальная св. Імша адбудзецца 27 сакавіка, у панядзелак, у парафіяльным касцёле ў Гервятах. Запрашаем да супольнай малітвы ў інтэнцыі спачылага кс. Леаніда.
Вечный супакой дай яму, Пане...
***
Ксёндз Леанід Несцюк нарадзіўся 24 мая 1955 г. Прэзбітэрскае пасвячэнне яму ўдзяліў біскуп Людвікас Павілоніс 22 мая 1982 г. у Каўнасе. З 1996 г. з’яўляецца пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах. У 2016 г. узнагароджаны медалём І ступені "За заслугі перад Вільнюсам і яго народам". Узнагарода была ўручана ў гарадской ратушы Вільнюса падчас святкавання дня Гервяцкай літоўскай абшчыны, у якім прымалі ўдзел прадстаўнікі літоўскага Сейма.