Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін* складаем сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў і толькі шчаслівых хвілін.
Жадаем шмат радасці ў выкананні біскупскай паслугі, а таксама сілы для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай усе людзі, якіх Вы сустракаеце на сваім шляху, адорваюць Вас дабрынёй і зычлівасцю.
Няхай Маці Божая заўсёды Вамі апекуецца, а св. Заступнік няспынна вядзе па дарозе да збаўлення!
З малітвай, рэдакцыя партала
* Традыцыйна літургічны ўспамін св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, прыпадае на 19 сакавіка. Сёлета гэтая ўрачыстасць перанесена на 20 сакавіка