Skip to main content

400-годдзе заснавання ордэна адзначылі айцы-піяры

jubilej pijary 2У дзень 400-гадовага юбілею заснавання Ордэна Пабожных школ, 6 сакавіка, у шчучынскай парафіі св. Тэрэзы Авільскай айцы піяры ўрачыста аднавілі манаскія абяцанні. Праз гэты жэст святары пацвердзілі сваё прысвячэнне выхаванню дзяцей і моладзі па прыкладзе св. Юзафа Каласанса - заснавальніка ордэну піяраў. 

"Ад усяго сэрца дзякуем Богу за дар жыцця і «каласанскага паклікання». Просім у малітве і спадзяемся, што ідэя св. Ю. Каласанса знойдзе яшчэ шмат прыхільнікаў", - адзначылі манахі падчас Імшы. 

jubilej pijary 1

Ордэн Пабожных школ быў першай манаскай супольнасцю ў Касцёле, дзейнасць якой цалкам засяроджана на выхаванні. На сённяшні момант айцы піяры нясуць сваю паслугу ў 38 краінах на чатырох кантынетах свету. 

Тэкст: а. Віталь Слука SP

Фота: Людміла Казлова