Skip to main content

Рэкалекцыі для катэхетаў дыяцэзіі адбыліся ў Гродне

katechety 1319-20 лютага ў Гродне прайшлі рэкалекцыі для катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі. У рэкалекцыях, арганізаваных Аддзелам каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай курыі, удзельнічалі кансэкраваныя і свецкія асобы, якія катэхізуюць на тэрыторыі дыяцэзіі.

Рэкалекцыйныя навукі прамовіў а. Марыюш Мазуркевіч CSsR, які падчас практыкаванняў прапанаваў тэму “Ідзіце і абвяшчайце”. Святар заклікаў удзельнікаў сеяць зерне Божага слова ў глыбіні чалавечых сэрцаў, пры гэтым падкрэсліўшы, што кожны катэхет – абраная прылада Бога і пакліканы адважна перадаваць праўды веры.

Айцец Марыюш Мазуркевіч заахвоціў, каб кожны, хто перадае праўды хрысціянскай веры маладым пакаленням, рабіў гэта з вялікай любові да Бога і людзей, а не з абавязку ці прымусу.

katechety 6

Падчас двухдзённых рэкалекцый святар у сваіх канферэнцыях разважаў над тым, як павінна адбывацца абвяшчэнне Пана Бога вернікам у наш час, поўны новых дасягненняў, у эру інтэрнэту.

Як адзначыў кс. Мазуркевіч, кожны катэхет павінен не абвяшчаць сваю ўласную навуку, а вучыць ад імя Касцёла, павінен браць адказнасць за свет і пакаленне людзей.

Рэкалекцыі завяршыліся святой Імшой у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі. Эўхарыстыю ў інтэнцыі ўсіх катэхетаў дыяцэзіі ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Іерарх падзякаваў усім тым, хто з вялікай адказнасцю і запалам падыходзіць да сваёй справы – абвяшчэння Божага слова і катэхізацыі дзяцей і моладзі.

katechety 12

Біскуп заклікаў, каб кожны катэхет найперш прыкладам свайго штодзённага жыцця і самапрысвячэння быў відавочным знакам для свету і людзей і даваў прыклад адданага служэння.

Кс. Юрый Марціновіч