Skip to main content

Дзень засяроджання прайшоў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне

saryla 1Дзень засяроджання адбыўся ў гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі на пачатку новага навучальнага семестра. Духоўныя практыкаванні для клерыкаў правёў магістр тэалогіі кс. Ян Сарэла. Ён раскрыў сутнасць святарскага служэння і распавёў, адкуль яно бярэ сваю моц. 

 

saryla 2

saryla 3Дзень засяроджання – гэта асаблівы час фарміравання блізкіх адносінаў з Хрыстом, час, які патрабуе цішыні і інтэнсіўнай малітвы, дазваляе паглядзець на сваё жыццё з адлегласці, набыць навізну ў веры і малітве. Для навучэнцаў семінарыі гэта яшчэ адна прыступка да ўнутраных змен і духоўнага развіцця.

saryla 4

saryla 5

кл. Яўген Амосенак