Skip to main content

С. Міхаліна Кунаш CSFN: "Маё пакліканне - каштоўная пярліна"

kunasz 12 лютага Касцёл перажывае Сусветны дзень кансэкраванага жыцця. Свята 20 гадоў таму ўстанавіў св. Ян Павел ІІ. Падчас яго вернікі дзякуюць Пану за людзей, якіх Ён паклікаў праз розныя харызмы і духоўнасць сведчыць свету аб сваёй міласэрнасці, умацоўваць і абнаўляць справу абвяшчэння Евангелля для справядлівасці і міру ў адной вялікай чалавечай сям’і. Але як кансэкраваныя асобы распазнаюць пакліканне? У чым бачаць уласнае прызначэнне? Сваімі разважаннямі дзеліцца с. Міхаліна Кунаш з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.

Маё пакліканне – гэта дарога жыцця, якую прапанаваў Бог, каштоўная пярліна, якую дазволіў адшукаць. Праз прысвячэнне Яму свайго жыцця з’яўляюся сведкам Божай любові для сучаснага свету. Пазнаючы Яго міласць, вучуся любові да іншага чалавека і хачу дзяліцца ёю з тымі, хто патрабуе.

kunasz 2

Мару, каб як мага болей людзей магло спазнаць бясконцую і міласэрную любоў Пана. У дадзены момант нясу сваё служэнне ў Івянцы ў якасці катэхеткі: рыхтую дзяцей да Першай св. Камуніі, працую з моладдзю, праводжу перадшлюбныя сустрэчы для пар. Для мяне вялікая радасць спатыкацца з людзьмі, несці ім Божую праўду і любоў, дапамагаць у жыццёвых выпрабаваннях сваёй малітвай. Дзякую тым, каго сустракаю на сваім шляху, бо праз іх я больш пазнаю Усявышняга. У кожным з людзей ёсць кавалачак жывога Бога.

Кінга Красіцкая