Skip to main content

У межах фестываля калядных песень "Gloria in Excelsis Deo" арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу ў Іўі

kandrusiewicz 422 студзеня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, у межах XIV фестываля калядных песень "Gloria in Excelsis Deo", які праходзіў у гарадскім Доме культуры ў Іўі, наведаў парафію Свв. Пятра і Паўла, дзе цэлебраваў святую Імшу.

kandrusiewicz 1

На літургіі сабраліся дзеці і моладзь – сёлетнія ўдзельнікі фестываля з усіх парафій Іўеўскага дэканату. У гэтым годзе ўдзельнікаў больш за 300. Разам з імі маліліся і вернікі Іўя.

kandrusiewicz 2

Падчас Эўхарыстыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч маліўся ў інтэнцыі ўсіх удзельнікаў фестываля, а таксама ў інтэнцыі яго шматлікіх ахвярадаўцаў.

Фестываль калядных і пастаральных песень стаў у Іўі ўжо традыцыяй. Ён арганізуецца парафіяй на чале з пробашчам кс. Янам Гавецкім і ў супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі.

kandrusiewicz 6

У гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч, разважаючы над чытаннем Евангелля гэтага дня, адзначыў, што кожны хрысціянін пакліканы да таго, каб быць вестуном Добрай Навіны ў сучасным свеце. Асаблівымі вестунамі Евангелля, па словах іерарха, з’яўляюцца святары, якім сам Бог кліча да служэння ў Касцёле.

„Голас клічучага Езуса – гэта не мінулае, гэта таксама і сучаснасць. І сёння Ён кліча працаўнікоў на сваё жніво. Праблема толькі ў тым, як у мітусні сучаснага свету пачуць гэтае запрашэнне і адказаць на яго”, – дадаў арцыбіскуп. Мітрапаліт звярнуў увагу, што сёння існуе вялікая патрэба малітвы аб новых пакліканнях да служэння ў Касцёле, бо жніво ўсё яшчэ вялікае, а працаўнікоў мала.

kandrusiewicz 3

Іерарх адзначыў, што асабліва малады чалавек, якога Бог кліча ахвяраваць Яму сваё жыццё, не можа рабіць выгляд, быццам не чуе Ягонага закліку. „Нельга прайсці каля гэтай важнай з’явы абыякава, бо ад гэтага залежыць наша будучыня”, – сказаў арцыбіскуп. На заканчэнне гаміліі Мітрапаліт з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, які праходзіць зараз, заахвоціў усіх маліцца аб тым, каб хрысціяне былі адным і разам імкнуліся будаваць масты міру і любові.

kandrusiewicz 5

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Баляслаў Гавэцкі