Skip to main content

Біскуп Юзаф Станеўскі наведаў лідскую парафію ва ўрачыстасць Аб'яўлення Пана

abjaulenne pana 46 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі наведаў парафію Унебаўзяцця НМП у Лідзе, дзе ўзначаліў святую Імшу. Шматлікая колькасць вернікаў сабралася ў святыні, каб сустрэцца з Панам і прывітаць госця.

 

abjaulenne pana 1

abjaulenne pana 3

У гаміліі біскуп прыгадаў гісторыю трох мудрацоў, якіх традыцыя называе каралямі. "Яны былі вучонымі, багатымі і ўплывовымі людзьмі. Іх пошукі Месіі, пакланенне і ахвяраванне Яму дароў сведчыць аб тым, што Сын Божы стаў чалавекам, каб збавіць усе народы, а не толькі габрэйскі. Важна, каб у сваім жыцці мы ўмелі знаходзіць дарогу да Хрыста, як знайшлі яе мудрацы з Усходу. Мы павінны імкнуцца крочыць тым шляхам, які ўказвае нам Збаўца", - падкрэсліў іерарх.

abjaulenne pana 2

На заканчэнне ўрачыстасці вернікі атрымалі пастырскае благаслаўленне. 

АМ