Skip to main content

Спектакль на тэму Божага Нараджэння прадставілі ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай

jaselka68 студзеня ў парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл) у Гродне адбыўся калядны спектакль.

 

 

jaselka2

jaselka3

Прадстаўленне прыйшлі паглядзець дарослыя і дзеці парафіі, члены сем’яў артыстаў і тыя, хто калісьці таксама выступаў у святыні ў тых жа ролях – Марыі, Юзафа, мудрацоў, пастухоў, анёлаў.

jaselka5

jaselka7

У спектаклі анёл гаворыць аб тым, што “Божае Нараджэнне – гэта вялікае свята”, калі “ўсе хрысціяне клапоцяцца аб чыстасці сваіх сэрцаў”, “свет асвячаецца Любоўю народжанага Бога”. Д’ябал супярэчыць яму, кажучы: “Колькі людзей увогуле ведае твайго Бога і лічыць Езуса каралём? Гэта я кірую іх сэрцамі, а яны пакланяюцца мне”. Каб пераканаць анёла, д’ябал прапануе яму адправіцца ў адну з хрысціянскіх сем’яў, якая верыць у Бога. “Ты ўпэўнішся, што іх кароль – я”, - дадае ён.

jaselka4

Далей спектакль прадстаўляе барацьбу, у якой, нарэшце, перамагае любоў. Анёл паказвае дзяўчынцы гісторыю Божай любові, якой Бог адарыў людзей у ноч Нараджэння Пана, і цуды, якія Ён здзейсніў у гэтую ноч.

jaselka8

JM