Skip to main content

Душпастыр лідскай бальніцы наведаў у раддоме маці, якія нарадзілі дзяцей з 24 снежня па 8 студзеня

raddom1З нагоды святаў Божага Нараджэння душпастыр лідскай бальніцы кс. Юрый Бяганскі наведаў у радзільным доме ўсіх маці, якія нарадзілі сваіх дзяцей з 24 снежня па 8 студзеня.

Падчас візіту кожная маці атрымала падарунак для дзіцяці, найлепшыя пажаданні і Божае благаслаўленне для сябе і для дзіцяці.

raddom7

Па словах дырэктара раддома Святланы Яўланавай, “у гэты перыяд лідская зямля ўзбагацілася 50 новымі людзьмі”, і такі візіт – вялікая радасць і падтрымка для гэтых жанчын, бо яны праводзяць гэтыя найпрыгажэйшыя святы па-за домам, без родных і блізкіх, хоць маюць у дар ад Бога “новага чалавека”.

JM