Skip to main content

Вернікі з Гродзенскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у Міжнародным моладзевым турніры па настольнаму тэнісу ў Польшчы

sports 2Напрыканцы снежня ў Варшаве адбыўся Міжнародны моладзевы турнір па настольнаму тэнісу сярод Парафіяльных Спартыўных Клубаў, які традыцыйна арганізоўвае кс. Міраслаў Мікульскі - вядомы польскі душпастыр спартсменаў. Сёлета турнір сабраў каля 300 удзельнікаў з Польшчы і пяці - з Беларусі. Сярод апошніх парафіяне з гродзенскага касцёла НПМ Вострабрамскай Маці Міласэрнасці (Аўгустовак) і касцёла св. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.

sports 1

sports 5

Гродзенец Міраслаў Эльяшэвіч (15 гадоў) заняў 4-ае месца ў суцяшальным турніры. Сярод дзяўчынак таксама 4-ае заняла месца Ганна Кервяк (9 гадоў), парафіянка з касцёла на Аўгустоўку.

sports 4

sports 3

Даведка:

Кс. Міраслаў Мікульскі паклаў пачатак душпастырству спорту ў Польшчы. Яму належыць ідэя правядзення Міжнародных моладзевых турніраў па футболе і настольнаму тэнісу сярод Парафіяльных Спартыўных Клубаў. Да таго, як паступіць у семінарыю, кс. Міраслаў таксама актыўна займаўся боксам. Пасля 12 гадоў жыцця ў святарстве ён распачаў навучанне ў Каталіцкім Універсітэце ў Любліне, дзе напісаў працу на тэму маральнасці боксу, сцвярджаючы, што ён вучыць адвазе. Два разы ў год ксёндз праводзіць рэкалекцыі для баксёраў, у якіх прымаюць удзел дзесяткі спартсменаў.

АМ