Дарагія чытачы, ад усяго сэрца віншуем вас з надыходзячым Новым Годам! Няхай усемагутны Бог дапамагае вам у ажыццяўленні будучых планаў, а Маці Божая нястомна моліцца за вас перад Божым тронам, ахінае сваёй апекай, адорвае ласкай, любоўю і радасцю!
Няхай у кожнай жыццёвай сітуацыі вам спадарожнічае аптымізм, а таксама моцная надзея, што выплываюць з нараджэння Пана, якое нядаўна перажывалі. Няхай кожны дзень будзе асветлены Божай міласэрнасцю, а побач заўсёды будуць добразычлівыя людзі.
Супрацоўнікі Сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі